Іосіф Сярэдзіч: Я выказаў Лукашэнку ўсё, што хацеў
13 лютага галоўны рэдактар незалежнай газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч сустрэўся ў Палацы Незалежнасці з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра падобны прыём яны дамовіліся дзесяць дзён таму, падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".
![Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна](/img/v1/userfiles/images/seredi42.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна
Напярэдадні Іосіф Паўлавіч правёў яшчэ адну сустрэчу ў Адміністрацыі прэзідэнта — з яе кіраўніком Наталляй Качанавай.
У каментарыі Еўрарадыё Іосіф Сярэдзіч кажа, што размова з Аляксандрам Лукашэнкам праходзіла без непатрэбнага афіцыёзу, з вока на вока. "Я выказаў усё, што хацеў, і пачуў, у прынцыпе, таксама ўсё, што хацеў пачуць, — кажа галоўны рэдактар "Народнай волі". — Мы звярнулі ўвагу ў першую чаргу, што сёння нельга дапусціць, каб пагаршалася сітуацыя ў краіне. Каб не дай Божа не палыхнула наша краіна. Бо калі палыхне, дык нікому тут не паздаровіцца. Ні ўладам, ні грамадству, ні нам з вамі. Вось самае галоўнае: якім чынам прайсці чорную паласу, якая насунулася на Беларусь. Гэта лейтматыў усёй сустрэчы".