Іспыты ў школе і ЦТ плануецца сумясціць праз два-тры гады
У бліжэйшыя два-тры гады выпускныя іспыты ў школе могуць сумясціць з цэнтралізаваным тэставаннем, паведамляе Еўрарадыё.
![Ігар Карпенка / Кадр з відэа Ігар Карпенка / Кадр з відэа](/img/v1/images/karpienka_2701.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Карпенка / Кадр з відэа
Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
Па словах Карпенкі, ЦТ дазволіла сысці ад карупцыі падчас паступлення ў ВНУ. "Але разам з тым не заўсёды за тэстам мы бачым асобу будучага спецыяліста", — патлумачыў ён.
Міністр заявіў, што ідзе распрацоўка сумяшчэння школьных іспытаў з цэнтралізаваным тэставаннем. Пакуль што ўсё адбываецца на ўзроўні абмеркавання.
Дарэчы, сёлета ўступная кампанія ў ВНУ, па словах Карпенкі, пройдзе па існуючых правілах. Але без пэўных зменаў у правілы прыёму таксама, мабыць, не абыйдзецца.