БДУ ў сусветным рэйтынгу ВНУ Webometrics імкліва падае, БНТУ — расце

За паўгода Топ-5 беларускіх ВНУ ў рэйтынгу універсітэтаў Webometrics застаўся нязменным, але самы якасны рост паказаў БНТУ, а БДУ — самае якаснае падзенне.

bntu_2.jpg

Сусветны рэйтынг універсітэтаў Webometrics абнавіў дадзеныя за паўгода. Топ-5 беларускіх ВНУ ў рэйтынгу застаўся нязменным. Пры гэтым БДУ за 6 месяцаў страціў 60 радкоў, а пазіцыі БНТУ умацаваліся на 179 радкоў.
Вось пяцёрка лідэраў па краіне: 1 месца — Беларускі дзяржаўны універсітэт (763); на 2 месцы Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (2536), на 3 — Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я.Купалы (3326); на 4 — БДУІР (3719); на 5 — Гомельскі дзяржаўны універсітэт ім. Ф.Скарыны (3758), паведамляе Міністэрства адукацыі.
У той час, як пазіцыі чатырох беларускіх ВНУ ў рэйтынгу растуць, дынаміка рэйтынгу БДУ выклікае насцярожанасць.
У ліпені мінулага года лідэр беларускіх ВНУ БДУ займаў 703 радок. Другое месца утрымліваў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (2661), трэцяя радок была у Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы (3373). БДУІР знаходзіўся на 3804 месцы, а замыкаў пяцёрку айчынных ВНУ Гомельскі дзяржаўны універсітэт ім. Ф. Скарыны (3848).
У 2018 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ўвайшоў у топ-500 сусветнага вебаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities, заняўшы 487 месца. Такім чынам з 2018 па 2020 год рэйтынг БДУ ў Webometrics ўпаў на 276 радкоў.
Паводле thinktanks.by