Іван Наскевіч назваў публікацыі ў СМІ наконт смерці дзіцяці пасля прышчэпкі «істэрыяй»

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у ходзе працоўнай паездкі ў Гомель пракаментаваў праверку па факце гібелі дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне пасля вакцынацыі:

sk_1.jpg

«У сувязі з тым, што гэты выпадак выклікаў шырокі грамадскі рэзананс, розныя плёткі, я літаральна ўчора прыняў рашэнне аб далейшым правядзенні гэтай праверкі сіламі цэнтральнага апарата ведамства, упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы.
На гэты момант у нас няма канкрэтных фактаў пра тое, што істэрыя ў сродках масавай інфармацыі з'яўляецца вынікам канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын, але і выключаць гэтую версію мы зараз не можам. Гэта будзе з'яўляцца прадметам праверкі, сапраўды такім жа, як і высвятленне прычын смерці дзіцяці, а таксама падстаў і ўмоў закупкі медыцынскага прэпарата»
Паводле Нашай Нівы