Іван Шэга паспрабуе аднавіцца на працы праз суд
Іван Шэга не губляе надзеі вярнуцца на сваё працоўнае месца. Лекар разам з адвакатам збірае пакет дакументаў для звароту ў судовыя інстанцыі.
На погляд праваабаронцаў, «шансы на аднаўленне працоўнай дзейнасці Івана Шэгі ёсць». Вопытны спецыяліст не спяшаецца развітвацца са слонімскім раённым шпіталем.
Іван Шэга:
— Пакуль адклалі перадачу дакументаў у суд, бо там яшчэ не ўсе дакументы сабраныя, адвакат талефанаваў, казаў, што нечага не хапае. Таму на гэтым тыдні будзем падаваць.
З моманту сканчэння кантракту паміж Іванам Шэгам і лякарняй прайшло два тыдні. На адстойванне сваіх правоў у пацярпелага боку засталося яшчэ 14 дзён. На аднаўленні на працы вядомага спецыяліста настойваюць яго пацыенты і прадстаўнікі грамадскасці Слоніма.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя