Як дзяржСМІ зрабілі героя для прапаганды з хлопчыка, які выратаваў брата з агню
12-гадовы Рома з Мядзельскага раёна, які вынес з палаючага дома маленькага брата, цяпер знаходзіцца ў Мінску ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры. «Сітуацыю на кантролі трымае асабіста кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка», — падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ і актыўна выкарыстоўваюць гісторыю хлопчыка для сваёй прапаганды.

Фота МНС
Праўда, чамусьці ўхапіліся за яе толькі праз тыдзень пасля трагедыі.
Праз тыдзень пасля трагедыі, піша the-village.me, больш за палову сённяшніх публікацый у праўладных тэлеграм-каналах прысвечаны відэазваротам, якія запісалі ў падтрымку Ромы прыхільнікі рэжыму — тэлевядучыя, артысты і сілавікі: Руслан Аляхно, Дзмітрый Рабаў і іншыя. У тэлеграм-канале мінскай міліцыі з'явіўся відэазварот нават ад самога кіраўніка мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы.
Выглядае так, што прапагандысты вырашылі зрабіць з хлопчыка Ромы свайго героя ў процівагу Раману Бандарэнку, які стаў героем для пратэстоўцаў. Вось якая публікацыя нядаўна з'явілася ў тэлеграм-канале вядучага СТВ Рыгора Азаронка:

У іншай сваёй публікацыі Азаронак піша: «Рома Когодовский — маленький мальчик — молча, сквозь огонь и стекло, нёс своего брата. Это Белорус. А есть Света Чеботарь. Змагарка. В глазах — наглость и полное отсутствие интеллекта» (захаваны мова і правапіс арыгіналу). Гэтую публікацыю сабе перапосціў і ГУБАЗіК.
Пры гэтым праўладныя тэлеграм-каналы абвінавачваюць незалежныя СМІ ў тым, што яны не звяртаюць увагі на сапраўднага героя, не тое што яны. Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава на гэтыя абвінавачванні апублікавала адказ:
