Як папоўніць рахунак зняволенага праз інтэрнэт- і мабільны банкінг
Праваабаронцы склалі пакрокавую інструкцыю па папаўненні рахунку зняволенага(-ай) у СІЗА альбо турме праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг.
1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут.
2. Заходзім у банкінг, выбіраем "АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ", далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі.
3. Запаўняем прозвішча, імя, імя па бацьку асуджанага. Таксама пішам прызначэнне плацяжу: "для асабістых патрэб зняволенага".
Рэквізіты месцаў зняволення:
СІЗА-2, ВіцебскУНП: 300007642BIC: BAPBBY2XIBAN: BY38BAPB36429030006820000000
СІЗА-3, ГомельУНП: 490313877код BIC: BAPBBY2XIBAN: BY31BAPB36429000005630000000
СІЗА-6, БаранавічыУНП: 200149866BIC: BAPBBY2XIBAN: BY43BAPB36429470000110000000
СІЗА-7, БрэстУНП: 200292322код BIC: BAPBBY2XIBAN: BY49BAPB36429921800110000000
Турма-1, ГроднаУНП: 590003691BIC: BAPBBY2XIBAN: BY81BAPB36429050005540000000
Турма-4, МагілёўУНП: 790194835код BIC: BAPBBY2XIBAN: BY74BAPB36429017000260000000
Турма-8, ЖодзінаУНП: 600039282BIC: BAPBBY2XIBAN: BY39BAPB36422180500100000000
*Зрабіць грашовы перавод у СІЗА-1 (Валадарка) праз інтэрнэт/мабільны банкінг нельга, толькі праз пошту.
**Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
***Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.