Як паразумецца грамадскаму сектару і ўладам?
Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага прэс-клуб у сталіцы, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў Міншчыны.
Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія цяпер праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне!
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Міншчыны.
На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” ўдзельнікі разам паспрабуюць вызначыць: - Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый? - Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў? - Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Сваім досведам падзеляцца спікеры:
Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
Дзяніс Кобрусеў, каардынатар таварыства "Горад для гараджан" (Мінск), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.
Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 22 лютага).
Мерапрыемства адбудзецца 23 лютага, пачатак у 13.00. Адрас: Мінск, канферэнц-зала гатэля "Манастырскі"(вул. Кірылы і Мяфодзія, 6)