Як сядзяць палітвязні ў Беларусі: праўда пра правакацыі

Абласная грамадская назіральная камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, 13 сакавіка наведала горацкую папраўчую калонію № 9.



Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Там ужо доўгі час утрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны. Пра гэта паведамляецца на сайте mspring.online.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі грамадскай назіральнай камісіі. Тое, што калонія прапусціла такі дакумент на волю — рэдкасць.

Перад гэтым кіраўніца беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка звярнулася ў рэгіянальную і рэспубліканскую ГНК з просьбай праверыць Горацкую ПК № 9, дзе ўтрымліваецца Жамчужны, паколькі ўбачыла пагрозу яго жыццю і здароўю. Па яе інфармацыі, 24 студзеня мужчыну жорстка збіў іншы асуджаны.

Аднак адміністрацыя калоніі забараніла абласной ГНК сустрэцца з палітвязнем, матываваўшы гэта тым, што ў камісіі не хапае на гэта паўнамоцтваў.

Але вынік ад прыезду камісіі быў. Пра гэта сябры ГНК даведаліся з падзякавальнага ліста самога Жамчужнага, якое прыйшло напрыканцы траўня. Прыводзім вам вытрымкі з яго:

«Дзякую за маніторынг ПК № 9, які значна палегчыў умовы майго адбыцця пакарання.

У горацкай калоніі ўсё было загадзя падрыхтавана да майго прыёму. На першай асабістай сустрэчы з начальнікам калоніі ў прысутнасці яго намеснікаў ён паведаміў, што яму тэлефанавалі, ён усё пра мяне ведае, што я здраднік, што я здрадзіў Беларусі, што ён мяне задушыць.

З першых хвілін у ПК №9 я трапіў пад усеагульны ціск. Мяне накіравалі ў атрад №21, дзе ўтрымліваецца пераважна моладзь да 30 гадоў, якая прайшла школу малалетняй калоніі і па 4–6 судзімасцяў. Паралельна ў асяроддзі асуджаных і ў Інтэрнэт размяшчаліся ганебная пра мой гонар і годнасць інфармацыя. Па даручэнні і пад кантролем адміністрацыі калоніі «лідар крыміналу» ПК №9 16 жніўня 2017 года паспрабаваў вынесці мне “нізкі статус”. Але я яго не прызнаў.

Пасля гэтага я быў вымушаны запатрабаваць ад адміністрацыі бяспечных умоў утрыманняў згодна з арт. 11 Крымінальна-працэсуальна кодэксу Рэспублікі Беларусь. Непрызнанне нізкага статусу ў жылой зоне калоніі пагражае мне расправай, сексуальным гвалтам з боку трэціх асоб. Таму я вымушаны знаходзіцца ўжо 10 месяцаў у камеры ШІЗА (больш за 180 сутак, прычым 100 сутак запар) і 4 месяцы ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Па ўмовах утрымання расцэньваю гэта як катаванне.

Лідар «крыміналу» ПК №9 Аляксандр Лісько прасіў вынесці мне нізкі статус. Аднак дадзеныя, каб вынесці падобны статус мне, не пацвердзіліся. Пазней з-за супрацоўніцтва са спецслужбамі Лісько быў зняты «з пасады» і фізічна пакараны паплечнікамі.

Па ўзгадненні і пад кантролем адміністрацыі ПК №9 Лісько 24 студзеня 2018 года здзейсніў на мяне напад ў санітарнай частцы ПК №9, каб звесці рахункі, як ён сказаў, «за паламанае жыццё». Пазней Лісько перавялі ў ПК №11.

Па факце нападу я напісаў заяву ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, так як Аляксандр Лісько ўдзельнічаў у падаўленні некалькіх палітвязняў, уключаючы Мікалая Дзядка.

Праводзіў праверку саветнік юстыцыі Ігар Навалаеў. Праверкай устаноўлена асоба, якая здзейсніла напад на мяне 24 студзеня 2018 гадоў у санчастцы ПК №9, матыў нападу. Але з прычыны аператыўнага вывазу нападніка з ПК №9, каб пазбегнуць дачы ім паказанняў сведак на супрацоўнікаў калоніі, якія арганізавалі напад, крымінальная справа не ўзбуджалася «за адсутнасцю грамадска небяспечнай дзеі». Я згодны з адсутнасцю небяспекі для грамадства ў дзеянні, аднак гэта пагражала маёй асабістай бяспекі. Я маю права на абарону асабістай бяспекі. Гэта я і патрабую ад адміністрацыі ПК №9, якая на падставе трох маіх заяў абавязана прадаставіць мне бяспечныя ўмовы ўтрымання, а не выносіць незаслужаныя спагнанні».

Да візіту грамадскай назіральнай камісіі, па словах Жамчужнага, калонія паставілася сур’ёзна:

«Асуджаныя напярэдадні візіту камісіі былі пастроеныя каля 10-га атрада, і ім было даведзена, што на пытанні пра наяўнасць нізкага статусу адказваць, што «ўсе знаходзяцца ў становішчы роўных», што выклікала нязгоду асноўнай масы зняволеных. Прычына — яны не хацелі нават на словах раўняцца адзін з адным.

У калоніі існуе жорсткая іерархія. Таму было вырашана падчас працы камісіі асуджаных выдаліць з атрадаў і пакінуць толькі спецыяльна навучаных, «тых, хто сустракаў».

Па словах Жамчужнага, у камеру, куды завялі камісію для азнаямлення з жыццём і ўмовамі ў ШІЗА /ПКТ, таксама былі пасаджаны спецыяльна навучаныя. Адзіны асуджаны, які распавёў аб парушэннях — шчылінах у рамах вокнаў і халоднай вадзе ў душы — быў жорстка пакараны.

«На жаль, мне з вамі не ўдалося сустрэцца. Я быў у камеры №24, чакаў, быў гатовы, але вас да мяне не завялі.

Але вы дамагліся выніку. Мяне адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу з камфортнымі ўмовамі ўтрымання, ні ў чым не абмяжоўваюць пры атаварцы ў краме папраўчай калоніі. Па ініцыятыве лекараў мне зрабілі біяхімію крыві праз тры месяцы пасля атручвання, а таксама рэнтгенаскапію страўніка наўзамен страчанай. Па выніках прапанавалі дыету. Спынілі чапляцца да «дробкаў на стале» і «павуціння за батарэямі», — паведаміў Жамчужны.

Заснавальнік “Платформа Инновэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла яму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 Крымінальнага коэкса Рэспублікі Беларусь (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, ст. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснаму разгалашэнню звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

spring96.org