Якія маркі аўтамабіляў самыя папулярныя ў Еўропе? Інфаграфіка
Каманда аналітыкаў Picodi.com прааналізавала колькасць пошукавых запытаў карыстальнікаў інтэрнэту з Еўропы, звязаных з 64 маркамі аўтамабіляў: прэміум, сярэдняга і эканом-класа. І высветліла, аўтамабілі якіх марак самыя папулярныя ў Еўропе.
Бясспрэчным лідарам стала марка BMW. Гэты нямецкі вытворца аўтамабіляў абагнаў канкурэнтаў у 15 краінах, сярод якіх Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Венгрыя і большасць краін Балканскага паўвострава (Сербія, Чарнагорыя, Македонія і інш.).
Другое месца па папулярнасці сярод інтэрнэт-карыстальнікаў займае Mercedes-Benz — самая жаданая марка ў 10 краінах рэйтынгу. Аматараў гэтага брэнда можна знайсці ў Расіі, Азербайджане, Арменіі, Албаніі, а таксама ў некаторых краінах Заходняй Еўропы (Партугалія, Люксембург, Бельгія).
Аўтамабілі японскай маркі Toyota займаюць трэцяе месца. Сярод іх прыхільнікаў такія краіны як Польшча, Латвія, Літва, Балгарыя і Грэцыя.
Адразу за п'едэсталам з роўнымі вынікамі аказаліся Volkswagen і Tesla. Амерыканская марка электрамабіляў лідзіруе ў Ірландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі і Швейцарыі. У сваю чаргу нямецкія аўтамабілі Volkswagen прыйшліся даспадобы беларусам, украінцам, іспанцам і італьянцам.
Паўднёвакарэйскія аўтамабілі Hyundai часцей за ўсё шукаюць у трох краінах: Чэхія, Славакія і Ісландыя.
Дзве французскія маркі, Peugeot і Renault, і шведскі Volvo замыкаюць рэйтынг. Аматарамі Peugeot аказаліся датчане і французы. Астатнія ўдзельнікі знайшлі сваіх прыхільнікаў у Турцыі (Renault) і Швецыі (Volvo).