Якой мае быць Беларусь ды што нас чакае? Канферэнцыя пра будучыню Беларусі «Reshape: Volume two»

«Цэнтр новых ідэй» запрашае на анлайн-канферэнцыю «Reshape 2021 — Framing the Future of Belarus. Volume Two». Яна адбудзецца з 7 па 10 чэрвеня. «Reshape» — навігатар, які дапаможа асэнсаваць новыя рэаліі і зразумець сцэнары будучыні Беларусі.

1920x1080__2_.png


2020-ы год стаў для беларусаў годам вялікага пералому. Ранейшай Беларусь ужо не будзе. А якой мае быць ды што нас чакае? Гэтаму прысвечана канферэнцыя «Цэнтра новых ідэй», якая адбываецца цягам усяго года.

Праграма

7 чэрвеня (панядзелак), 19:00. Тры пытанні пра беларускую палітыку і эканоміку. Дыскусія Сяргея Чалага і Максіма Баграцова. Вядзе гутарку Алесь Ганчаронак. 8 чэрвеня (аўторак), 19:00. Як і калі ў Беларусі пройдуць наступныя выбары? Гутарка Уладзіміра Астапенкі і Аляксандра Шлыка з Лесяй Руднік. 9 чэрвеня (серада), 16:00. Ці можа расці эканоміка канцлагера? Размова Алеся Аляхновіча і Сяргея Гурыева. 10 чэрвеня (чацвер), 19:00. Будучыня беларускай дыпламатыі. Размова Паўла Мацукевіча, Арцёма Шрайбмана і Кацярыны Дзяйкала.


a4_2_1.png


«У гэты раз мы змяняем фармат зумаў на жывую размову. Нашы спікеры і мадэратары сустрэнуцца ў трох сталіцах: Мінску, Варшаве ды Парыжы. Кожны ахвочы зможа далучыцца да жывых трансляцый на Ютуб-канале ЦНІ, каментаваць і задаваць пытанні ў рэальным часе. Гэта цудоўная магчымасць аб’яднацца і асэнсаваць на якой мы кропке зараз, і куды рухацца», — каментуе дырэктар Цэнтра Антон Раднянкоў.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Чаму варта далучыцца да RESHAPE 2021?

ЦНІ заўсёды імкнецца знайсці баланс паміж тэарэтычным і практычным падмуркамі, таму «Reshape» — не пра размову дзеля размовы. Праграма максімальна актуальная для сённяшняй павесткі дня.

«У бясконцай інфармацыйнай плыні сённяшні "Reshape" — адно з лепшых рашэнняў для ўсіх тых беларусаў, якіх хвалюе будучыня народу і краіны, свой асабісты камфорт і якасць жыцця. Далучыцца варта, таму што размовы ў межах "Reshape" дапамогуць лепш разабрацца ў беларускай рэчаіснасці, зразумець, што робяць дэмакратычныя сілы», — распавядае даследчыца ЦНІ Леся Руднік.

Поўную праграму глядзіце на reshape.by.
Паводле прэс-рэліза