21 студзеня на сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага публіцыста Аляксандра Тамковіча “Будзіцелі. Прысвечана яна “героям нашага часу, змагарам за дэмакратычныя каштоўнасці. Пра свае захапленні, выбар шляху і лёс расказваюць Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч, Эніра Браніцкая, Таццяна Севярынец, Валеры Дранчук ды іншыя.
“Героі кнігі — гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, аднак сярод іх пераважае моладзь, якае мая незашораны погляд на айчынную гісторыю і будучыню незалежнай дзяржавы. Многія думкі, выказаныя на старонках выдання, гучаць свежа, годна, і слушна — адзначыў паэт Сяргей Законнікаў. — Для людзей, якія працуюць у рэгіёнах, ахвяруюць часам, дабрабытам, рызыкуюць страціць працу, такое выданне — своеасаблівая ўзнагарода і падзяка.
“Аўтар кнігі зрабіў значны грамадзянскі ўчынак, —
адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. — Пасля перанесеных праблемаў са здароўем, ён знайшоў мужнасць і сілы вярнуцца ў прафесію, плённа працаваць у шэрагу
незалежных газет, рыхтаваць сучасныя і актуальныя выданні.
Герояў кнігі паміж сабой звязваюць стасункі ўзаемнай падтрымкі, здабытыя ў часы выпрабаванняў. Жанчыны, якія чакалі сваіх сыноў з турмы, — Яўгенія Астрэйка, Таццяна Кім, Галіна Сіўчык — падзякавалі аўтару за маральную падтрымку ў нялёгкія гадзіны. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы дапамозе Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.
Нагадаем, “Будзіцелі — чацвёртая кніга Аляксандра Тамковіча. У папярэднія (“Жанчыны, “Лёсы, “Асобы) увайшлі нарысы і інтэрв’ю з вядомымі сучаснікамі — палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, што сталіся знакавымі асобамі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы.