Яшчэ двое беларусаў прызнаныя палітвязнямі. Усяго ў краіне цяпер 661 палітычны зняволены
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек. Такім чынам, агульная колькасць палітвязняў на сёння вырасла да 661 чалавека.

Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», статус палітвязня атрымалі Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын.
Андрэй
Крылоў асуджаны на пяць гадоў па абвінавачанні ў закліках да ўдзелу ў масавых
беспарадках. Падставай было паведамленне ў тэлеграм-чаце. Мужчына не прызнаў
сваю віну, прывёў довады на карысць сваёй невінаватасці і неабгрунтаванасці
абвінавачання.
Сяргей
Купрэшын асуджаны на тры гады. Яго прызналі вінаватым у абразе службовых асоб і захоўванні пораху пасля пазбаўлення дазволу на захоўванне і нашэнне
паляўнічай зброі.
Праваабаронцы
патрабуюць перагледзець прысуды і гарантаваць справядлівы разгляд спраў,
неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць
грамадзян краіны.
Пад заявай
падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», «Прававая
ініцыятыва», «Lawtrend», Беларускі дом правоў чалавекі імя Барыса Звозскава.
Паводле «Еўрарадыё».