Яшчэ сем тэлеграм-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі

Пракуратура прааналізавала размешчаныя ў чатах і каналах месенджара Telegram «Своя Жабинка», «Навiны Бярозы», «Береза 97%», «Белоозерск 97%», «БЕШЕНКОВИЧИ вчера сегодня завтра», «Уручье 97pro», «Узда, Узденский район» інфармацыйныя паведамленні.

Global Look Press

Global Look Press

Паводле пракуратуры, у іх змяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў, прымянення сілы ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, інфармацыя абразлівага характару, якая распальвае сацыяльную варожасць і розніцу.
Органы пракуратуры накіравалі ў суды заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі названых рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суды заявы пракурораў задаволілі ў поўным аб'ёме.