Яшчэ тры рэйсы з Ірака будуць выконвацца ў Мінск

У Мінск 5 разоў на тыдзень прылятаюць самалёты з Багдада, сталіцы Ірака.

photo_2021_08_02_10_58_43.jpg

Мінск даў дабро на дадатковыя тры рэйсы з Ірака, выконваць іх будзе авіякампанія «Iraqi Airways». Палёты будуць з гарадоў Сулейманія (першы рэйс запланаваны ўжо на сёння, 2-га жніўня), Басра (з 5-га жніўня) і Эрбіль (з 7-га жніўня). Гэта буйныя гарады з насельніцтвам ад 700 тысяч да 1,3 мільёна людзей.
Апроч таго, у Мінск рэгулярна прылятаюць самалёты з Багдада, сталіцы Ірака, — пяць разоў на тыдзень, піша «The Village».
Нагадаем, з пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя больш за 3 тысячы нелегалаў, пераважна жыхары Ірака. Гэта амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. У канцы мая Лукашэнка наўпрост заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў, паколькі ЕС увёў эканамічныя санкцыі супраць рэжыму. МЗС Літвы заявіла, што будзе патрабаваць дадаковых санкцый супраць Мінска, калі кантрабанда людзей працягнецца.