Яўген Лівянт: Мінадукацыі плануе ліквідаваць ліцэі
Мінадукацыі не пакінула ідэі закрыць беларускія ліцэі. Пра гэта піша ў сацсетках рэпетытар Яўген Лівянт, паведамляе «Еўрарадыё».

Яўген Лівянт. Фота: «Еўрарадыё»
Мінадукацыі не пакінула ідэі закрыць беларускія ліцэі. Пра гэта піша ў сацсетках рэпетытар Яўген Лівянт. Закрыццё, паводле яго слоў, будзе праходзіць «пад выглядам рэарганізацыі і аптымізацыі».
Цяперашнім вучням дадуць давучыцца, а новых набораў ужо не будзе, піша Лівянт
Раней улады «нармалізавалі» гімназіі, дзе таксама, як і ў ліцэях, вялікая ўвага надавалася якасці адукацыі. А вось ідэалагічная апрацоўка там заўжды «кульгала».