Яўгену Батуры вярнулі БЧБ-мабіль
Машыну грамадскага актывіста Яўгена Батуры, упрыгожаную беларускай нацыянальнай сімволікай, тыдзень пратрымалі ў ДАІ і ўрэшце вярнулі ўладальніку.

Ніякіх адміністрацыйных справаў і ніякіх штрафаў. Аднак Яўген Батура хоча дачакацца адказаў на свае скаргі:
— Напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС, і ў ДАІ, каб тыя людзі, якія мяне спынілі, тыя людзі, якія працягвалі нейкія працэсуальныя рэчы са мной рабіць, каб яны ведалі, што хоць яны і крайнія, іх ніхто не будзе абараняць, калі высветліцца, што яны парушаюць закон, ні Лукашэнка, ні нейкае кіраўніцтва. Яны ўсе на слыху, няхай яны проста выконваюць закон і застаюцца людзьмі.
Інцыдэнт з затрыманнем Яўгена Батуры і яго машыны здарыўся 24 чэрвеня ў цэнтры Мінску адначасова з несанкцыянаванай акцыяй у падтрымку Эдуарда Пальчыса.
Актывіст намераны і надалей перасоўвацца па горадзе з бел-чырвона-белымі сцяжкамі па-над дахам свайго аўто.
Беларускае Радыё Рацыя