ЕС мае намер працягнуць працу Беларуссю ў рамках Усходняга партнерства
Еўрасаюз мае намер працягнуць працу з Беларуссю ў рамках праекта “Усходняе партнёрства”, гаворыцца ў заяве кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, якое ад яго імя зачытаў еўракамісар Штэфан Фюле на саміце ў Празе з нагоды 5-й гадавіны праекта.

Беларусь праігнаравала гэтае мерапрыемства.
“Мы спадзяемся цалкам падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і свабодным гандлі з Украінай, Грузіяй і Малдовай і дамагчыся прагрэсу ў сумесных праектах з Арменіяй і Азербайджанам”, — таксама гаворыцца ў заяве.
Фінансаванне праектаў у рамках УП у перыяд з 2010 па 2013 гады склала 2,5 млрд. Пры гэтым бюджэт ЕС на бліжэйшыя 7 гадоў гарантуе далейшую падтрымку Усходняй Еўропы.
Паводле АФН