Юрый Чыж: «Нагу паставіць няма куды, абавязкова пад ёй знойдуць то ад мангола-татараў разваліны, то яшчэ нешта»

Самы багаты бізнэсмен Беларусі Юрый Чыж даў інтэрв'ю «Савецкай Белоруссіі», у якім, сярод іншага, расказаў пра сваё стаўленне да архітэктуры.



manhola_tatary.jpg

— Нямала крытычных стрэл было пушчана, напрыклад, на адрас знакамітага элітнага дома «Ля Траецкага». Маўляў, псуе выгляд, закрывае ветравую зону…
— Колькі людзей — столькі меркаванняў: камусьці падабаецца, камусьці не. Крытыканаў заўсёды хапае, а ў наш час іх стала асабліва шмат. Дайшло да таго, што нагу паставіць няма куды, абавязкова пад ёй што-небудзь знойдуць: то ад мангола-татараў разваліны, то яшчэ нешта.
***
— Яшчэ адна крытычная тэма з той жа архітэктурнай оперы  будаўніцтва гатэлю Kempinski каля цырка.
— А там што?
— Разбурылі гістарычны будынак, знішчылі выгляд праспекта, патапіўшы ў гэтым гмаху парк і цырк…
— Ёсць розныя пункты гледжання на гэты конт. Час усё расставіць па месцах. Гэта праект вядомага архітэктара Сяргея Чобана, ён прайшоў горадабудаўнічую раду. Што тычыцца так званага гістарычнага аб'екта — будынка першай электрастанцыі, то яго не існавала задоўга да нашага будаўніцтва. Знішчылі ці то ў 1920-х, ці то ў 1930-х гадах. Мы спецыяльна паднялі фасады, якія былі ў пачатку мінулага стагоддзя, і фасады сучасныя — гэта зусім розныя пабудовы. Так, стаяў невялікі будынак падстанцыі, які быў разабраны, і па праекце яго трэба будзе аднавіць. Але пакуль гэтае пытанне не ўзгоднена з інжынернымі службамі.
sb.by