Каб пілі больш: нацэнка на алкаголь зніжаная

Увядзенне абмежавання нацэнкі дазволіць знізіць цэны на айчынныя алкагольныя напоі ў аб'ектах грамадскага харчавання.



vino_00.jpg

Міністэрствам гандлю 26 жніўня бягучага года прынятая пастанова № 25, што ўстанаўлівае гранічную максімальную нацэнку ў памеры 60 % (з улікам нацэнкі грамадскага харчавання, гандлёвай надбаўкі, уключна з аптовай надбаўкай) на алкагольныя напоі моцнасцю звыш 28 %, якія вырабляюцца і рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падчас іх рэалізацыі ў аб'ектах грамадскага харчавання, паведамляе БЕЛТА.

ПастановаМіністэрства гандлю уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Дакумент апублікаваны 29 жніўня на Нацыянальным прававым портале.

Нагадаем, летась Беларусь прызналі краінай з самым вялікім спажыванне алкаголю на душу насельніцтва. У дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя гаворыцца, што ў сярэднім у год беларускі мужчына выпівае 27,5 літра чыстага спірту (ужываюцца напоі пералічаныя на чысты алкаголь). Расійскія і малдаўскія мужчыны толькі на подступах да нашых — п'юць па 23,9 і 25,9 літра алкаголю ў год адпаведна.