Кабякоў расказаў пра тарыфы на газ для эканомікі і насельніцтва
Сёлета тарыфы на газ зменяцца толькі для асобных груп прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Пра гэта кіраўнік урада Андрэй Кабякоў паведаміў у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, якая выйшла ў эфір увечары 30 ліпеня.
![kabiakou_3107.jpg kabiakou_3107.jpg](/img/v1/images/kabiakou_3107.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чыноўнік дадаў, што гаворка ідзе пра тыя прадпрыемствы, якія маюць высокую ўдзельную вагу гэтых выдаткаў у сабекошце.
У 2018 годзе кошт на расійскі газ для Беларусі складзе 129 долараў за 1000 кубаметраў. Па словах Кабякова, урад плануе «зрабіць зрухі і па электраэнергіі для рэальнага сектара эканомікі, і па газе для груп спажыўцоў, у якіх па-ранейшаму энергазатраты вельмі высокія». Ён дадаў, што ідуць перамовы з Расіяй, як трымаць гэтыя тарыфы да 2025 года.
Паводле euroradio.fm