Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч і Дар’я Чульцова намінаваныя на прэмію «Журналіст года-2020»
Нагадаем, усе яны зараз за кратамі і прызнаныя палітвязнямі.

10 снежня а 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці, піша «БАЖ».
Сёння, 8 снежня, названы шорт-ліст прэдэндэнтаў на узнагароду. Праваабаронцы вылучылі кандыдатаў у трох катэгорыях: «Праваабаронца года», «Журналіст(ка) года», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года».
У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі: Таццяна Агеева, Павел Левінаў і Марфа Рабкова.
У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя: Кацярына Андрэева (Белсат), Кацярына Барысевіч (TUT.BY) і Дар’я Чульцова (Белсат).
За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:Кампанія ByCOVID19, валанцёрская служба «Вясны» і кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».