Качанава патэлефанавала Pussy Riot і папрасіла прабачэння за забарону на ўезд у Беларусь
У прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта пацвердзілі факт такой размовы, але адмовіліся каментаваць яе змест, піша Радыё Свабода.
Кіраўнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў Радыё Свабода, што Нікульшына і Курачаева не маюць забароны на ўезд у Беларусь і могуць прыехаць на Еўрагульні.
Вольга Курачава і Вераніка Нікульшына маюць запіс размовы з жанчынай, якая прадставіліся кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталляй Качанавай, выказала шкадаванне аб тым, што адбылося, і запрасіла прыязджаць у Беларусь.
Дзяўчыны сталі вядомымі 15 ліпеня 2018 года, калі разам з іншымі ўдзельнікамі гурта Пятром Вярзілавым і Вольгай Пахтусавай выбеглі на поле на 52-й хвіліне фінальнага матчу чэмпіянату свету ў футболе паміж зборнымі Францыі і Харватыі. Яны былі ў параднай паліцэйскай форме і такім чынам пратэставалі супраць катаванняў і палітычных рэпрэсій у Расіі. Акцыя называлася «Міліцыянт уступае ў гульню».
17 чэрвеня ўдзельніцам гурту Pussy Riot, якія ляцелі транзітным рэйсам у Кіеў з перасадкай у Мінску, паставілі штамп аб забароне на ўезд у Беларусь да 2020 года. Забарону пацвердзіў прэсавы сакратар Памежнага камітэту Беларусі.
Удзельнік гурту Пётр Вярзілаў расказаў Свабодзе, што спачатку з дзяўчатамі звязаўся нехта, хто назваўся прадстаўніком МУС. Удакладніў іхны тэлефон, а пазней адбыўся такі званок у «Тэлеграм». Даём яго расшыфроўку:
— Ольга Владимировна, это вас беспокоит глава администрации Беларуси Наталья Ивановна Качанова.
— Очень приятно... А можно вас попросить чуть-чуть погромче говорить, все-таки связь не очень хорошая.
— Ольга Владимировна, ну мониторим мы тут всю ситуацию. И Александр Григорьевич, президент наш, узнал про эту ситуацию, что тут какие-то претензии к вам. Так вот вы знаете, у нас к вам нет никаких претензий. Ольга Владимировна, пожалуйста, у беларусской стороны нет к вам никаких претензий. Если хотите, приезжайте, будем рады.
...Ну знаете, как всегда, где-то перестра... перетрудились наши органы, непонятно по каким вопросам, поэтому тут уж так получилось...
— Мы понимаем, спасибо вам огромное.
— Говорю, что было удивление, просто удивление — зачем, почему, что? Мы увидели из средств массовой информации, увидел наш президент, говорит: «Боже, что это такое? А какие у нас к ним вопросы? Нет никаких вопросов». Всё, нет вопросов, значит, я вам звоню. Так что, Ольга Владимировна, всего доброго вам.
«Калі ў нашых базах дадзеных няма звестак пра тое, што ім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яны будуць прапушчаныя», — паведаміў Свабодзе прадстаўнік прэсавай службы Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі. Паведамляць, ці адмененая ў дачыненні дзяўчат забарона на ўезд, ён адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта асабістыя звесткі.
«Мы, вядома, вельмі моцна былі здзіўленыя, — кажа Пётр Вярзілаў. — Здзіўленыя, па-першае, раптоўнай забароне, бо дзяўчаты не ляцелі ў Мінск і не мелі планаў выходзіць у Мінску. Усім кампетэнтным органам было відавочна, што яны ляцяць транзітам з Масквы ў Кіеў, не маюць ніякіх планаў знаходзіцца ў Беларусі.
І ўдвая больш дзіўным быў факт такога тэлефанавання, бо Беларусь вядомая сваім даволі строгім стаўленнем да дысідэнтаў. Але радасна, што прынамсі так хутка кіроўныя асобы краіны адрэагавалі на такую дзіўную забарону і знялі яе асабістым тэлефанаваньнем кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. І я, і дзяўчаты моцна здзівіліся гэтаму факту».
Наталля Качанава сустракалася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары, калі яны скардзіліся на прэсінг з боку супрацоўнікоў МУС. Аляксандр Лукашэнка прыводзіў кіраўніцу сваёй адміністрацыі як прыклад блізкасці да народу: «Едзе да цыганоў, рабочых, сялян, паляўнічых... І там з імі размаўляе. І прыязджае зусім іншым чалавекам».
З 21 па 31 чэрвеня ў Мінску праходзяць Еўрапейскія гульні, у сувязі з чым у сталіцы робяцца надзвычайныя захады, у тым ліку ў бясьпецы. Раней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку пасля размовы з Лукашэнкам пра тое, што «сталіцы не патрэбны гета і канцлагеры з лішнімі агароджамі». Так Лукашэнка раскрытыкаваў залішнія меры бяспекі падчас Еўрагульняў.
Паводле svaboda.org