Кампанія «Білет на той свет» пачалася з затрыманняў
Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".

Сяроды затрыманых — Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч, паведамляе spring96.org.
Па інфармацыі ад Дзяніса Мандзіка, актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.

Кампанія «Білет на той свет», абвешчаная Моладзю БНФ, накіравана на тое, каб паказаць людзям усе рэаліі сучаснага войска ў Беларусі, а таксама даказаць перавагі кантрактнай службы.
Міністэрства абароны ўжо адрэагавала на гэтую кампанію, намякнуўшы Дзянісу Мандзіку, што служба ў войску ў яго яшчэ наперадзе.

Фота ПЦ "Вясна"