Каля дзевяціпавярховага дома ў Слуцку адбыўся выбух (фота)
У Слуцку каля дзевяціпавярховага дома на вуліцы Салігорскай сёння выбухуў газ, піша «Еўрарадыё».

Выбух у доме ў Слуцку / kurjer.info
Зранку 15 лютага ў Слуцку каля дзевяціпавярховага дома на вуліцы Салігорскай адбыўся выбух газу, піша kurjer.info.
Выбухам былі выбітыя шыбы ў кватэрах першага-чацвёртага паверхаў. Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых пры здарэнні няма.
У сутарэнні дома праходзілі зварачныя працы на сістэмах ацяплення. Па словах мясцовых жыхароў, там былі два балоны з газам — прапанам і кіслародам. Адзін з іх і выбухнуў.
Выбух у доме ў Слуцку / Фота kurjer.info