Каля гродзенскага аблвыканкама поўзала змяя ФОТАФАКТ
Вуж быў заўважаны ў самым цэнтры горада фактычна ля прыступак галоўнага адміністратыўнага будынку Гродна. Пра выпадак паведамілі мясцовыя журналісты са спасылкай на жыхарку горада.

фота Наталлі Шагун
Hrodna.life паведамляе, што змяя была заўважаная зранку 23 чэрвеня. Невялікі вуж перапаўзаў дарогу на вул. Ажэшкі каля ўваходу ў аблвыканкам. Скіроўваўся вуж у аблвыканкам ці наадварот — выпаўзаў з яго, сайт не піша.
Паводле беларускай міфалогіі, вужы з'яўляюцца сімваламі мудрасці, магіі і эратызму, змеі ахоўваюць падземныя скарбы. У хрысціянскай традыцыі, наадварот, змеі — выключна адмоўныя стварэнні, прыслужнікі д'ябла. Якую трактоўку прынялі для сябе гарадзенскія чыноўнікі з аблвыканкаму, якія сталі сведкамі падзеі, застлося таямніцай.