Каля стэлы з-пад машыны выратавалі кацяня (фота)
Сёння ў Мінску каля стэлы супрацоўнікі МНС выратавалі кацяня, якое падчас руху залезла пад аўтамабіль.

Кіроўцы самі не здолелі яго дастаць і выклікалі МНС.
«Дзякуй хлопцам — прыехалі хутка і зрабілі ўсё магчымае», — паведамляе наш карэспандэнт.
