Каманда «Вольных паштовак» выпусціла Калядны адвэнт-каляндар з дзеяннямі дзеля салідарнасці з палітвязнямі
Калі выканаць 18+ заданняў і даслаць фотаздымкі, можна атрымаць цішотку або шопер з малюнкам палітвязня або палітзняволенай.
Каманда «Вольных паштовак» падрыхтавала Калядны адвэнт-каляндар з дзеяннямі, выконваючы якія вы выказваеце салідарнасць з палітвязнямі Беларусі.
Пачаць можна ўжо сёння і выконваць розныя заданні да 24 снежня! Першае заданне — раздрукаваць/спампаваць каляндар або зрабіць рэпост.
Каманда запрашае выконваць заданні, рабіць рэпосты ці публікаваць у сябе ў сацсетках з хэштэгамі #adventpashtouki, #вольныяпаштоўкі.
Калі выканаць 18+ заданняў і даслаць фотаздымкі, можна атрымаць цішотку або шопер з малюнкам палітвязня або палітзняволенай.