Кампанія супраць беларускіх актывістаў

Беларускія раённыя газеты пачалі друкаваць артыкулы супраць найбольш актыўных беларусаў Варшавы. Так, у газеце Мастоўскага раёна “Зара над Нёманам выйшаў артыкул “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции.



21f4c3b5591da245af90a2fd52fa1a55.JPG

Беларускія раённыя газеты пачалі друкаваць артыкулы супраць найбольш актыўных беларусаў Варшавы.

Так, у газеце Мастоўскага раёна “Зара над Нёманам выйшаў артыкул “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции.

Гнеў выдання выклікаў факт сустрэчы беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. Нагадаем, што ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі Анатоль Міхнавец і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі Дзмітрый Бародка, а таксама  праваабаронца Андрэй Жукавец.

Актывісты, якія ўспамінаюцца ў газеце, ацэньваюць такую цікавасць да іх з боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі як сведчанне плённасці іхняй дзейнасці і збіраюцца ў бліжэйшы час выступіць з сумеснай заявай.

Паводле прэс-службы Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў