Каму БНР, а каму — ВЛКСМ: міністр Карпенка ўзначаліў аргкам па падрыхтоўцы святкавання 100-годдзя Камсамолу
Распараджэннем прэм'ер-міністра створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ), паведамляе прэс-служба ўрада.
Узначаліў аргкамітэт міністр адукацыі камуніст Ігар Карпенка.
Камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ВЛКСМ. Пры неабходнасці ён упаўнаважаны прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый
Наша Ніва