Канадскі форвард менскага “Юнацтва” абвясціў страйк
Хакеіст Даніэль Корса адмовіўся ўдзельнічаць у матчах Кубку Лукашэнкі.

Форвард менскага “Юнацтва” Даніэль Корса перастаў гуляць у матчах на знак пратэсту супраць падзення заробкаў. Як паведамляе “Прессбол”, хакеіст не ўдзельнічае ў матчах Кубку Лукашэнкі.
Прычына страйку звычайная для беларускай рэчаіснасці: змена курсу рубля да даляра яўна не на карысць канадцу. Кантракты з хакеістамі ўкладаюцца толькі ў нацыянальнай валюце, якая працягвае абясцэньвацца. Гэта значыць, што заробкі спартоўцаў памяншаюцца ў даляравым эквіваленце.
Для падтрымкі формы Корса пакуль гуляе з фарм-клубам “Юнацтва”.
38-гадовы хакеіст з Канады мае беларускае грамадзянства. Раней выступаў за мінскае “Дынама”, а з нядаўніх часоў стаў гульцом “Юнацтва”.
Паводле: Хартыя 97