Канаплёў стаў ганаровым
Новая традыцыя пачала зараджацца ў Магілёўскай вобласці. Там мясцовыя саветы дэпутатаў пачалі прысвойваць званні «ганаровы грамадзянін» былым буйным
чыноўнікам.
Літаральна некалькі дзён таму на чарговай сесіі Бялыніцкага раённага савета дэпутатаў аднагалосна было прынята рашэнне аб прысваенні звання «ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна»
Уладзіміру Канаплёву.
Канаплёў — былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а зараз узначальвае Беларускую федэрацыю гандбола.

Уладзімір Мікалаевіч стаў першым, хто быў удастоены звання «ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна» за свае заслугі перад бялынічанамі: за выкананне наказаў выбаршчыкаў раёна,
вялікі ўклад ва ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, культуры, медыцыны, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, садзейнічанне развіццю сферы культуры і
спорту Бялыніччыны.
Хадайнічалі аб прысваенні Уладзіміру Канаплёву высокага звання Бялыніцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане», старшыня мясцовага райсавета Мікалай Гузнякоў і калектыў СШ № 2 г. п. Бялынічы.
Незадоўга да гэтага, згодна з рашэннем Мсціслаўскага райсавета і райвыканкама, званне «ганаровы грамадзянін Мсціслаўскага раёна» было прысвоена Аляксандру Кулічкову.
Нагадаю, што Аляксандр Кулічкоў раней працаваў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністрам гандлю, кіраўніком справамі адміністрацыі прэзідэнта.
Аляксандру Мікалаевічу першаму прысвоена званне «ганаровы грамадзянін Мсціслаўскага раёна».