Кансалідацыя магчымая
Кансалідацыя дэмакратычных сіл магчымая, калі ўсё будзе названа сваімі імёнамі. Пра гэта заявіў 15 лютага ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі палітык Аляксандр Казулін.
Кансалідацыя дэмакратычных сіл магчымая, калі ўсё будзе названа сваімі імёнамі. Пра гэта заявіў 15 лютага ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскай ініцыятывы “Рада
беларускай інтэлігенцыі палітык Аляксандр Казулін.
Паводле яго слоў, выбары кіраўніка дзяржавы, што маюць адбыцца, “не будуць прахаднымі, а ўсё расставяць на свае месцы. Казулін мяркуе, што Рада беларускай інтэлігенцыі, у якую
ўваходзяць аўтарытэтныя людзі, можа на аснове маральных законаў аб’яднаць здаровыя сілы краіны, якія жадаюць працаваць на ідэалы незалежнай дэмакратычнай Беларусі.
На думку акадэміка Аляксандра Вайтовіча, Рада беларускай інтэлігенцыі павінна паскорыць правядзенне кансультацый з лідэрамі дэмакратычных сіл, а пасля вылучэння адзінага кандыдата неабходна весці ўсю
працу вакол гэтага чалавека. Адсутнасць сапраўднай кансалідацыі дэмакратычных сіл стала прычынай іх паразы яшчэ на першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, лічыць ён.
Як адзначыў кінадраматург Уладзімір Халіп, большасць насельніцтва за перамены. І яны адбудуцца, калі адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на выбарах кіраўніка дзяржавы стане варты і мужны чалавек,
які разумее, на што ідзе, і гатовы ўскласці на сябе цяжар гістарычнай адказнасці.
Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас адзначыў, што пасля кансультацый з лідэрамі дэмакратычных сіл грамадская ініцыятыва разгледзіць мадэль вылучэння адзінага кандыдата на
прэзідэнцкіх выбарах і выбарчага блока, які павінен аб’яднаць усе здаровыя дэмакратычныя сілы краіны.
Рада прыняла заяву аб салідарнасці з неафіцыйным Саюзам палякаў на Беларусі і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Паводле БелаПАН