Кароны і бела-чырвонае адзенне — так студэнты адзначылі каранацыю
Студэнты ФПМІ Белдзяржуніверсітэта адзначылі гадавіну каранацыі Рудольфа II, караля Венгрыі.

Студэнты факультэта
прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Бедзяржуніверсітэта (ФПМІ) — згодна з усімі
правіламі ўнутранага распарадку і пад дбайным наглядам службы бяспекі БДУ— адзначылі
гадавіну каранацыі Рудольфа II, караля Венгрыі і эрцгерцага аўстрыйскага, паведамляе тэленрам-канал "Нашай нівы".
З нагоды гэтай падзеі студэнты выбралі адзенне ў колерах аўстрыйскага сцяга — белага і чырвонага. Не забыліся і пра кароны.