Карпянкоў пра суткі за бел-чырвоныя шкарпэткі: дурныя пытанні, мне ўжо смешна
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў праводзіць 27 сакавіка «прамую тэлефонную лінію».
Яму патэлефанавалі журналісты TUT.BY. Прыводзім фрагмент гутаркі:
— Які закон парушае чалавек, які ходзіць у белых шкарпэтках з чырвонай палоскай [гаворка ідзе пра аднаго з затрыманых 25 сакавіка. — Еўрарадыё]?
— Не задавайце дурныя пытанні. Мне ўжо смешна.
— Гэта не дурное пытанне. Чалавек сядзіць 15 сутак.
— Гэта дурныя пытанні. Спыніце гэтыя правакацыі тутбаеўскія. Кладзіце трубку.
— Чаму нармальнае пытанне вы называеце яго правакацыяй?
— Таму што вы не ведаеце, адкуль тэлефануйце, па чыім заданні, як працуе TUT.BY у нас. Шкада, што вас наогул яшчэ не зачынілі. Канец сувязі.
У той жа гутарцы Карпянкоў назваў экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава «здраднікам», але пры гэтым адмовіўся казаць, зліваў той ByPOL праўдзівую інфармацыю, ці не. Астатняя гутарка прайшла ў тым жа духу, што і ў фрагменце пра 15 сутак за шкарпэткі.
Патэлефанаваць на «прамую лінію» да Карпянкова можна да 12:00 па нумарах:
+375173478008+375173478009
Карпянкоў у мінулым узначальваў ГУБАЗіК, у тым ліку ў разгар пратэстаў. У сетку злівалі некалькі аўдыёзапісаў з голасам, падобным на Карпянкова, на адной з іх гаварылася пра лагеры для востракапытных» і пра «альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць».
Еўрарадыё