Каталікі выйшлі на акцыю пратэста супраць забароны Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь
Пра акцыю паведамляецца ў тэлеграме.
Ля архікатэдры ў Мінску сабралася невялікая група католікаў. Гэтая акцыя не звязаная з Маршам справядлівасці — яна за тое, каб мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь.
Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ў праве ўезда ў Беларусь, улады патлумачылі гэта праверкай грамадзянства і прызнання яго пашпарта несапраўдным.