Катынь: дзьве польскія трагедыі
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая
Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там, – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Ніхто ня выжыў у катастрофе. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў
польскіх афіцэраў у Катыні.
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая
Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там, – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Ніхто ня выжыў у катастрофе. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў
польскіх афіцэраў у Катыні.
Як паведаміў сайту gazeta.pl прадстаўнік МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі, самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэвы. Карэспандэнт тэлеканалу TVN24, спасылаючыся на навочнага сьведку, паведамляе, што самалёт
заходзіў на пасадку ў густым тумане. Сесьці не ўдалося, самалёт зноў узьняўся ў паветра і пры павароце зачапіўся за дрэвы, упаў і загарэўся.
Паводле непацьверджанай інфармацыі, на борце самалёта было 88 чалавек. Апрача Леха Качыньскага з жонкай там меліся быць апошні прэзыдэнт Польшчы ў эміграцыі Рышард Качароўскі, старшыня Інстытуту
нацыянальнай памяці Януш Куртыка ды іншыя высокапастаўленыя асобы.
Польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася сёньня ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.
Для расьследаваньня абставін трагедыі створаная дзяржаўная камісія пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна.
Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае пасяджэньне кабінэту міністраў.
Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы, згодна з Канстытуцыяй, прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі, які цягам 14 дзён мае абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
У 14:15 МЗС Польшчы падаў новую інфармацыю: загінулі 96 чалавек, 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу. Паўсюль у Польшчы адмяняюцца забаўляльныя мерапрыемствы. Карэспандэнт Свабоды перадае:
жалобныя набажэнсты ў Кракаве і Варшаве. Сьцяг на прэзыдэнцкім палацы апушчаны – там зьбіраецца ўсё боле людзей. Відаць таксама бел-чырвона-белыя стужкі на некаторых букетах кветак, ёсьць
беларусы.
“Яны ляцелі, каб ушанаваць памяць тысячаў полськіх афіцэраў і нават не змаглі гэтага зрабіць, загінулі самі. Гэта страшэнная рана, якую цяжка будзе загоіць, -- сказаў былы
прэзыдэнт Польшчы А.Квасьнеўскі.
Лешэк Мілер – былы прэм’ер Польшчы -- заявіў, што частковая віна за катастрофу ляжыць на палітычных элітах, якія баяліся закупіць новыя самалёты для ўрадоўцаў, баючыся дрэннай
рэакцыі грамадзтва.
Польскія ўрадавыя самалёты ТУ-154 старыя, маюць па 20-30 гадоў. Прэзыдэнцкаму самалёту было больш як 20. На месцы катастрофы знойдзеная чорная скрынка самалёту, вядзецца сьледзтва.
У 15.40 паводле Менскага часу скончылася надзвычайная нарада польскага ўраду, якая пачалася хвілінай маўчаньня.
Прэм’ер Дональд Туск адзначыў, што “Польшча сутыкнулася з трагедыяй, якой раней ня бачыў сьвет. Гэта і мая асабістая трагедыя. Але трэба дзейнічаць. Дзяржава працягне
функцыянаваць, – сказаў Туск.
Спачуваньні Польшчы выказалі прэзыдэнт ЗША, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, прэзыдэнт Аўганістану, кіраўнікі Беларусі, Расеі, Францыі, Нямеччыны, прадстаўнікі НАТА, іншыя сусьветныя
лідэры.
Спачуваньні даслала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
-------------------------------------------------------------------
Лех Качыньскі
Лех Качыньскі — прэзыдэнт Польшчы з 2005 году. Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Варшаве.
У 1992 — 1995 гады — кіраўнік Кантрольнай палаты Польшчы,
2000 — 2001 — міністар юстыцыі,
2002 — 2005 — мэр Варшавы.
Адін з стваральнікаў польскай Партыі права і справядлівасьці, яе першы кіраўнік. Доктар юрыдычных навук, прафэсар Гданьскага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага.
Жонцы прэзыдэнта Марыі было 59 год. Яе род паходзіць зь Вільні. Шлюб яны ўзялі ў 1978 годзе. Прэзыдэнцкая пара мела дачку Марту і ўнучку Еву.
------------------------------------------------------------------
Сачыце за абнаўленьнямі на СТУЖЦЫ НАВІНАЎ РАДЫЁ СВАБОДЫ
http://www.svaboda.org/content/article/2008192.html
Рэдакцыя газеты и сайта «Новы час» разам з польскім грамадствам смуткуе аб трагічна загінулых у авіцыйнай катастрофе.