КДБ затрымаў памочніка Лукашэнкі за хабар
Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў з доказамі злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $200 тысяч памочніка кіраўніка Беларусі.

Памочнік Лукашэнкікі — інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка арыштаваны, паведамляе прэс-служба КДБ.
"У выніку праведзеных па даручэнні кіраўніка дзяржавы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з доказамі злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $200 тысяч затрыманы памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Раўнейка Сяргей Васільевіч", — гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі прэс-службы, у поле зроку аператыўных падраздзяленняў Сяргей Раўнейка трапіў больш за год таму ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрымання хабараў ад розных асоб за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. З санкцыі кіраўніка дзяржавы праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па дакументаванні супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. Пры атрыманні чарговага хабару ён затрыманы з грашыма ў руках.
У дачыненні да Сяргея Раўнейкі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачата крымінальная справа па частцы 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.
Падазраваны змешчаны ў СІЗА КДБ і дае прызнальныя паказанні, паведамляюь у КДБ.
Паводле zviazda.by