КДК знайшоў абас...ных кароваў па ўсёй краіне

Камітэт дзяржаўнага кантролю ў сакавіку-красавіку выявіў на сельскагаспадарчых аб’ектах Беларусі 1841 факт безгаспадарчасці. Найбольш тыповыя з іх – загноенасць фермаў, адсутнасць парадку на механізаваных дварах, фермах і гумнах, зарастанне пустазеллем. Пра гэта паведамляе Белсат

tass_ts07f903_692x390.jpg

Паводле звестак КДК, выяўлена больш за 1,3 тыс. фактаў загноенасці памяшканняў для жывёлы і прылеглых да фермаў тэрыторый, адсутнасці падсцілкі, утрымання жывёлы з парушэннем ветэрынарных і заатэхнічных патрабаванняў. Зафіксавана звыш за 530 выпадкаў неналежнага ўтрымання тэрыторый механізаваных двароў, а таксама адсутнасці парадку ў падсобных памяшканнях.
Па стане на 11 траўня ліквідавана 1325 фактаў безгаспадарчасці.
Па фактах безгаспадарчасці да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 83 кіраўнікі і спецыялісты райвыканкамаў, 605 – сельскагаспадарчых арганізацыяў; да адміністрацыйнай – 188 кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацыяў. Распачата 15 крымінальных спраў.
Напрыклад, узбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 424 КК у дачыненні да службовых асобаў аднаго з ААТ Любанскага раёну, якія заключылі з «Гомельагракамплектам» дамову на выраб і пастаўку даільнага абсталявання на 450 тыс. рублёў, хоць усталёўваць яго не было куды.
Таксама ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да дырэктара аднаго з ААТ Краснапольскага раёну, які перадаў у Магілёўскі аблвыканкам фіктыўныя акты аб абʼёмах выкананых работ. У выніку з бюджэту незаконна было вылучана 65 тыс. рублёў.