КДБ пагражае адказнасцю беларусам, якія ваююць на Данбасе і за грошы, і за ідэю
Калі раней наёмніцтвам лічыліся толькі дзеянні з карыслівай зацікаўленасці, то неўзабаве адказ будуць трымаць і тыя, хто ўзяў у рукі зброю з ідэйных альбо іншых перакананняў.
naviny.by
Начальнік контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ Дзяніс Восіпчык ў інтэрв'ю газеце «Советская Белоруссия» паведаміў, што рыхтуюцца змены ў Крымінальным кодэксе, якія будуць тычыцца наёмніцтва. дазволяць прыцягваць да адказнасці незалежна ад матываў людзей, якія прымаюць удзел у баявых дзеяннях.
Восіпчык сцвярджае, што “наёмніцтва носіць адзінкавы характар”, “у ліку баевікоў маецца значная колькасць грамадзян дзяржаў СНД і іншых міждзяржаўных аб'яднанняў, у склад якіх уваходзіць Беларусь”.
“Удзел грамадзян Беларусі і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, ва узброеных канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаў, безумоўна, ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. Перш за ўсё такія факты могуць негатыўна паўплываць на імідж Беларусі як дзяржавы, якая праводзіць узважаную і міралюбівую палітыку на міжнароднай арэне. Яны могуць успрымацца бакамі канфлікту як спробы рэалізацыі Беларуссю уласных інтарэсаў на тэрыторыі іншай дзяржавы, становяцца фармальнай падставай для палітычных рашэнняў, якія супярэчаць рэальным дзяржаўным інтарэсам. Нарэшце, высокая верагоднасць ўдзелу наймітаў, якія вярнуліся на радзіму, у злачыннай дзейнасці. Нельга выключаць магчымасці іх уключэння трэцімі сіламі для падрыўных акцый тэрарыстычнай накіраванасці”, - кажа Восіпчык.