«Кібер-партызаны» прапанавалі асаблівую версію Telegram для Android з абаронай на выпадак затрымання
«Кібер-партызаны» заклікаюць усталёўваць гэткую вэрсію Telegram толькі з іхнага каналу.

У гэтай версіі пры наборы няправільнага пін-коду аўтаматычна выдаляюцца загадзя выбраныя каналы і чаты, а загадзя выбраным кантактам высылаецца SOS-паведамленне (атрымальнік зможа дадаткова выдаліць непажаданую інфармацыю на прыладзе карыстальніка). У астатнім — гэта звычайны Telegram.
Зыходны код праграмы адкрыты, любы можа праверыць яго на адсутнасць чагосьці шкоднага. Але «Кібер-партызаны» заклікаюць усталёўваць гэткую вэрсію Telegram толькі з іхнага каналу: зламыснікі могуць распаўсюджваць apk-файлы са шкоднымі праграмамі пад выглядам «абароненага Telegram».