
«Тады, напрыканцы сакавіка, многія сябры-музыканты прапанавалі правесці канцэрт памяці Ганны. Акустычны, ціхі і добры. Сямейны. Каб усе, каму дарага Аня, змаглі прыйсці разам са сваімі дзецьмі і пабыць разам» – піша Уладзімір Шаблінскі.
«мы павінны пракансультавацца ў нашай галаўной арганізацыі, ці здаваць вам залю… раптам вы там чаго … прышліце спіс выступаючых калектываў і музыкантаў… Вы ведаеце, мы не можам здаць вам залю ў арэнду».
Афіцыйны адказ гучыць цынічна: быццам з 6 па 8 ліпеня ў КЗ «Мінск» будзе праводзіцца дзяржаўнае мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады, сілавых міністэрств і ведамств. Таму 7 ліпеня памяшканне не можа быць прадастаўлена.

Пакуль няма інфармацыі, ці будуць сябры Ганны Вольскай шукаць іншае памяшканне для правядзення канцэрта яе памяці.