Кіраўніцтва берасцейскай БХД і консульства Польшчы абмеркавалі Малы памежны рух

У Берасці 3 верасні адбылася сустрэча консула Генеральнага кансуляту Польшчы Ганны Навакоўскай і першага дарадцы, кіраўніка візавага аддзелу дыппрадстаўніцтва з кіраўніцтвам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Берасцейшчыне — кіраўніком абласной арганізацыі Змітром Шурхаем і кіраўніком гарадской Аляксандрам Храпко.



pamiezny_ruch.jpg

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма Малога памежнага руху паміж (МПД) Беларуссю і Польшчай, а таксама візавыя пытанні.

Між тым, як стала вядома, старшыня Высокаўскага гарвыканкаму (Камянецкі раён) забараніў правядзенне 6 верасня ў Высокім пікету ў падтрымку МПД. Гэта ўжо не першая забарона на правядзенне пікетаў на гэту тэму на Берасцейшчыне.
Прэсавая служба БХД