Кіраўнік агракамбіната пад Магілёвам асабіста расстрэльваў сабак на фермах
На тэрыторыі фермы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці мужчына расстрэльваў сабак, паведамляе тэлеканал СТБ.
Па словах відавочцаў, чалавекам са стрэльбаю быў кіраўнік гэтай гаспадаркі. Два сабакі атрымалі цяжкія раненні. Па факце жорсткага абыходжання з жывёламі міліцыя праводзіць праверку. Магчыма завядзенне крымінальнай справы.
Шасцімесячная дварняка па мянушцы Лукер'я — сабака спакойная і цярплівая, непрыемныя працэдуры пераносіць стойка. Нават такія сур'ёзныя медыцынскія маніпуляцыі: ветэрынарам прыйшлося выдаляць вочны яблык, у які трапіла куля.
Рыгор Шнур, урач-ветэрынар кажа: «Зараз стан пацыента стабільны. Трошкі падкарэктуем курс тэрапіі, прызначым дадатковы антыбіётык.
Зараз Лукер'я, або, як ужо прывыклі яе тут называць, Луша, знаходзіцца ў валанцёраў. Яны аплочваюць лячэнне і шукаюць сабаку новага гаспадара.
Таццяна Угалькова, намеснік старшыні Магілёўскага таварыства абароны жывёл зазначае: «Сабака разумная, сабака ўсё разумее, яна ўсё трывае. Жыццё было несалодкае, мабыць, увесь гэты час».
Луша разам са сваімі сёстрамі Белкай і Стрэлкай жыла на гэтым малочна-таварным комплексе.
Яго работнікі любілі сабак, падкормлівалі — да таго, як сюды наляцеў чалавек са стрэльбаю. Потым мужчына паехаў на іншую ферму і зноў адкрыў стральбу.
Алеся Клімаўцова, жывёлавод ААТ «Агракамбінат «Усход»: Я была на працоўным месцы, са мной была мой сабака, які ўвесь час быў са мной. Бегаў, ніхто ніколі ў яго не страляў, не біў. Потым ён запытаўся: чый сабака? Я адказала, што мой сабака, калі ласка, не страляйце. Ён усё роўна дастаў ружжо і стрэліў».
Сабака па імені Мулік на працу з гаспадыняй цяпер не ходзіць. Не можа ні есці, ні піць. Шанцаў выжыць у яго не шмат.
Куля трапіла сабаку ў шыю. Зачэплена трахея. Ветэрынары не бяруцца рабіць аперацыю. Кажуць, што 12-гадовы Мулік проста не перанясе наркоз.
Расстрэл сабак здарыўся сярод белага дня. Сведкамі жорсткай расправы міжволі сталі амаль усе работнікі фермы. Але спыніць стральбу ніхто не змог.
Людміла Барысенка, памочнік брыгадзіра ААТ «Агракамбінат» Усход « зазначае: «Я бачыла. Страляў наш кіраўнік гаспадаркі. Быў са стрэльбай. Адстрэльваў сабак».
«Мая асабістая думка: кім бы ты ні быў - начальнік, даярка, ветэрынар, ніхто табе права не дае прыходзіць са зброяй у грамадскае месца і страляць», — дадае заатэхнік Мікіта Далгоў.
Віктар Рабцаў — малады кіраўнік буйнога агракамбіната. Пакуль у статусе в.а дырэктара. Ад публічных каментароў адмаўляецца, але ў асабістай гутарцы не адмаўляе, што страляў менавіта ён. Кажа — сабакі брахалі, ды і не месца ім на малочна-таварным комплексе. Праваахоўныя органы пачалі праверку.
Арцём Мішэнін — намеснік начальніка Магілёўскага РАУС:
«Асоба вызначаная. Яна апытана. Зброя, якой быў ажыццёўлены адстрэл гэтых жывёл, канфіскавана і знаходзіцца ў Магілёўскім РАУС».
Пнеўматычная стрэльба цяпер знаходзіцца на экспертызе. Па яе выніках будзе прымацца рашэнне, як кваліфікаваць дзеянні страляў. Ёсць два варыянты: адміністрацыйнае правапарушэнне альбо крымінальны артыкул «Жорсткае абыходжанне з жывёламі».
Паводле «Нашай Нівы»