Кіраўнік БАЖ: Сёння не права абараняе журналістаў, а мы абараняем права
11 журналістаў знаходзяцца за кратамі з прычыны выканання сваіх прамых прафесійных абавязкаў падчас пратэстаў. Незалежныя СМІ зведваюць перашкоды ад рэжыму. «Беларуская асацыяцыя журналістаў» не жадае мірыцца з такой хадой падзеяў і заклікае калегаў з усяго свету да салідарнасці.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец пракаментаваў Радыё Рацыя зварот арганізацыі з просьбай падтрымаць беларускіх журналістаў, з якімі цяпер жорстка распраўляецца ўлада.
— Менавіта стаўленне да журналістаў, да свабоды выказванняў ёсць не толькі
паказальнік выкананняў свабоды выказванняў у краіне, але і выкананне ўсіх
правоў чалавека. Менавіта журналісты — а гэты тэрмін сёння трэба разумець
вельмі шырока, і блогеры таксама ўваходзяць у гэты тэрмін, — працуюць на
тое, каб не толькі свабода слова, але наогул правы чалавека, у краіне
выконваліся.
Поўны тэкст звароту «Беларускай асацыяцыі
журналістаў» да міжнароднай супольнасці даступны на сайце арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя