
Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміў сустаршыня МФ Зміцер Дашкевіч.
Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 году ў сям'і рабочых. Працаваў у газеце «Бабруйскі кур'ер». Прыхільнік аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 сутак на Акрэсціна.

Больш інфармацыі пра Яўгена Васьковіча — ТУТ.
Таксама ўдзельнікі з'езда прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў Беларусі, сярод якіх: Аватараў Тарас, Бойка Вадзім, Валовік Ільля, Жамчужны Міхал, Іваноў Піліп, Моцная Ірына, Паліенка Зьміцер, Ціхановіч Зьміцер, Юркойць Алесь.