Кіроўца «Жывемабіля» патроліў суд падчас разгляду скаргі на арышт бусіка (відэа)

Андрэй Кулакоў — кіроўца мікрааўтобуса «Volkswagen Transporter T3» з бел-чырвона-белай сімволікай, які жыхары Віцебска назвалі «Жывемабілем». Яго на 11 месяцаў пазбавілі правоў і аштрафавалі на 364,5 рублі. Гэта пакаранне за ДТЗ, у якое БЧБ-бусік трапіў 20 жніўня: ён сутыкнуўся са службовай машынай ДАІ. Бусік тады забралі на стаянку УУС, а ўладальніку далі шэраг пратаколаў, распавядае «Вясна».

volkswagen_transporter_t3_vitebsk20200816_1024x683.jpg

Сёння адбылося пасяджэнне па разглядзе скаргі кіроўцы на арышт бусіка. Чым яно скончылася, пакуль не паведамляецца. Затое ў сеціве з'явілася відэа, на якім Андрэй Кулакоў троліць суд.