Кобрын. Верхнядзвінск. Столін. Вільня.
Кобрын. Каўбаса са страусаў
Тэхналогія вытворчасці каўбасы з яек і мяса страусаў распрацоўваецца на кобрынскім мясакамбінаце.
Ідэю перапрацоўнікам падказалі на страусінай ферме, якую збудавала некалькі гадоў таму ў вёсцы Козішча сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства. Сёння гэта адна з буйнейшых гаспадарак у Еўропе па
вырошчванню гэтай аўстралійскай птушкі на Беларусі.
Напачатку каўбаса будзе вырабляцца невялікімі партыямі, аб’ём якіх вызначыць рынкавы попыт.

Верхнядзвінск. Фэст у імя будучыні
На свята мастацтваў «Дзвіна — Двина — Daugava» прыехалі творчыя дзіцячыя калектывы з шэрагу раёнаў Віцебшчыны, а таксама з Масквы і Таліна.
Мерапрыемства арганізавана ў 11-ы раз, прысвечана Году роднай зямлі і прайшло пад назвай «Зямлі маёй замілаванне». Галоўная падзея — традыцыйны конкурс дзіцячых тэатраў
«Ззянне». Агулам у горад прыехала 160 юных артыстаў.
Столін. Дэбют юных талентаў
У межах праграмы «Маладыя таленты Беларусі» адбыўся літаратурны конкурс юных паэтаў і празаікаў «Дэбют».
26 навучальных устаноў раёна прадставілі на разгляд журы 80 творчых прац у трох узроставых групах — да 10, 13 і 18 гадоў. Пераможцы названыя, а лепшы творы надрукуюць у зборніку паэзіі і
прозы Століншчыны.
Вільня. Захавана памяць пра Каліноўскага
Таварыства беларускай культуры ў Літве атрымала прыемную вестку: крыж, што ўсталяваны на месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, які не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі
Лукішскага пляца, будзе захаваны.
Літоўскі ўрад адрэагаваў на заявы таварыства і накіраваў адпаведнае рашэнне ў Міністэрства культуры.
Міністэрства культуры, рэагуючы на пастанову Літоўскага ўрада, разам з Дэпартаментам развіцця горада Віленскай гарадской самаўправы разгледзелі заяву Таварыства беларускай культуры ў Літве і
вырашылі, што пры рэканструкцыі Лукішскага пляца будзе звернута ўвага на захаванне месца пашаны Кастуся Каліноўскага. Міністэрства культуры лічыць, што ўсталяваны крыж памяці Кастуся Каліноўскага на
Лукішскім пляцы мусіць быць захаваны.