Кобрын. Больш за 500 удзельнікаў Маршу міру і незалежнасці
30 жніўня больш за 500 жыхароў Кобрына на Брэстчыне паўдзельнічалі ў
нацыянальным Маршы міру і незалежнасці.
![k_30.8.20_4_logo.jpg k_30.8.20_4_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ад пляцу Волі па ходніках вуліцаў вакол цэнтру горада пад бел-чырвона-белымі сцягамі прайшлі кабрынчане розных узростаў і прафесій. Яны пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў 10-12 жніўня падчас жорсткіх затрыманняў грамадзян і іх закратавання.
![k_30.8.20_5_logo.jpg k_30.8.20_5_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_5_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі маршу
скандавалі «Кобрын, выходзь!», «Гэта наш горад!», «Лукашэнка, сыходзь!»,
«Лукашэнку ў аўтазак!», «Пераменаў!», «Свабоду палітвязням!», «Ганьба!», «Не
забудзем, не даруем!», «Верым, можам, пераможам», «Сумленне на вуліцах гораду»
і «Жыве Беларусь!» Месцічы цёпла віталі калону падчас маршу, а часам і
далучаліся да яе.
![k_30.8.20_1_logo.jpg k_30.8.20_1_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марш насіў выключна мірны характар. Грамадзяне праяўлялі цярпімасць да іншадумцаў і правакатараў, у адносінах да іх не дапускалі аніякіх праяваў агрэсіўнасці і нядобразычлівасці, а ўвогуле — аніякіх парушэнняў грамадскага парадку. Міліцыянты наглядалі за маршам з аўтамабіляў, але не перашкаджалі пратэстоўцам.
![k_30.8.20_2_logo.jpg k_30.8.20_2_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля вяртання на пляц Волі сябра Кобрынскай грамадскай каардынацыйнай рады народнага даверу Віктар Гарбачэўскі выказаў падзяку ўсім, хто выйшаў на марш, і назваў іх сумленнем нацыі. Паводле яго, удзельнікі маршу адлюстроўваюць волю большасці беларусаў, на баку якіх праўда і Бог. "А паколькі людзі пазбаўляюцца страху, мы абавязкова пераможам і самі будзем вырашаць лёс сваёй краіны", — падкрэсліў спадар Гарбачэўскі.
![k_30.8.20_8_logo.jpg k_30.8.20_8_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_8_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён нагадаў, што цяперашні беларускі нацыянальны пратэст мае выключна мірны
характар, заклікаў быць непахіснымі, салідарнымі і пільнымі, каб не дапусціць
аніякіх правакацыяў.
![k_30.8.20_9_logo.jpg k_30.8.20_9_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_9_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сябра рады запрасіў падпісваць ліст за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіля Дземідовіча, а таксама 9 верасня падтрымаць у судзе кабрынчаніна Алеся Брыштэна, якому 10 жніўня падчас падзеяў на цэнтральнай плошчы горада сілавікі зламалі руку.
![k_30.8.20_6_logo.jpg k_30.8.20_6_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_6_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![k_30.8.20_7_logo.jpg k_30.8.20_7_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_7_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![k_30.8.20_3_logo.jpg k_30.8.20_3_logo.jpg](/img/v1/images/k_30.8.20_3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)