Кобрынскія ратавальнікі ліквідавалі пажар у драўлянай царкве XVIII стагоддзя
Учора загарэлася Свята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава — драўляны будынак XVIII стагоддзя. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, піша «Еўрарадыё».

10 сакавіка ў 12:45 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у царкве ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна, інфармуе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што з-пад даху царквы ідзе дым, знутры яна гарыць. Дзверы будынка былі адчыненыя. Настаяцель распавёў, што пра пажар яму паведамілі мясцовыя жыхары. Трапіць у будынак не атрымалася — перашкодзіў шчыльны дым і высокая тэмпература.
Свята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава — драўляны будынак XVIII стагоддзя. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 квадратныя метры, пашкоджаныя сцены і маёмасць.
Пацярпелых пры здарэнні няма.